Мюнхенскі скалалазны цэнтр
Понедельник, 04 Июля 2011
ImageМюнхенскі скалалазны цэнтр, адчынены пасля дзесяцімесячнай мадэрнізацыі ў лютым 2011 года, стаў самым вялікім па плошчы скаладромам ў свеце. Цэнтр належыць мюнхенскай секцыі нямецкага альпійскага клуба (DAV) і складаецца з дзвюх звязаных паміж сабой залаў і вялікай тэрыторыі пад вольным небам з агульнай плошчай каля 7.8 тысяч квадратных метраў (6540 кв.м скалалазання і каля 1200 кв.м боўлдэрынга). Агулам у цэнтры каля 550 маршрутаў ад 2 па 10+ UIAA узровень цяжкасці. Вышыня сценаў дасягае 18 метраў. У цэнтры маецца бістро, біргартэн і тэраса на дахе.
Акрамя стандартных стэндаў тут прапанаваны шэраг спецыялізаваных сценак і структур: Rissklettern (лазанне па шчылінах), Freeform (структуры, якія мадэлююць паверхню і асаблівасці натуральных скалаў) і Drytooling. Розныя віды Rissklettern-структур дазваляюць трэніраваць такія тэхнікі лазання як Fingerriss – па вузкіх шчылінах для пальцаў, Faustriss і Breiter Faustriss – па шырэйшых шчылінах для далоняў і кулакоў. Freeform-структуры перадаюць асаблівасці скальнага рэльефу з дзюркамі, паглыбленнямі, мульдамі, маленькімі шчылінамі, кантамі, выступамі і навісаннямі. Пасля мадэрнізацыі (упершыню пабудаваны у 2004) Drytooling-сектар быў дапоўнены 6 новымі маршрутамі для мікста і драйтулінга да 12 м вышыней. Усе неабходнае для лазання абсталяванне і рыштунак могуць быць узятыя напракат. Да таго ж ў цэнтры ўсталяваныя кампусборд, сістэмборд, пінборд і падвісная лесвіца 20 м ўвышыню для трэніроўкі рук (з верхняй страхоўкай), есць некалькі пакояў для мультымедыя-семінараў і спецыялізаваная крама.

Image

Image

Image

Image

Image

Image

Image

Боўлдэрынгавая секцыя ўключае ў сябе дзве залы, боўлдэр-грот (у выглядзе пячоры з навісаннямі) і боўлдэр-парк пад вольным небам. Мноства маршрутаў падзяляюцца па 5 катэгорыях цяжкасці. У залежнасці ад цяжкасці кожны маршрут мае сваю фарбу і балы за праход. Кожны наведвальнік можа рэгістраваць пройдзеныя маршруты і збіраць балы. Раз на 45 дзен сярод удзельнікаў састаўляецца рэйтынг і выбіраецца пераможца. Спіс усіх актуальных маршрутаў (якія пастаянна аднаўляюцца) з характарыстыкамі даступны он-лайн праз сайт цэнтра.


Image

Image

Image

Image

Image

Image

  Да таго ж, як унутры ў залах, так і звонку маецца шэраг стэндаў і пляцовак для дзяцей (Kids World).

 Image

Кошты ў цэнтры таксама хіба не самыя вялікія ў свеце (у Нямеччыне дакладна): аднаразовае наведванне абыйдзецца ў 15.5 эўра, членам DAV і ўладальнікам абанементаў некалькі танней. Цэнтр працуе кожны дзень з 7:00 да 23:00 (у выходныя з 8:00) і знаходзіцца недалека ад цэнтру Мюнхена.


Image

Image

Image

Інфармацыя і фота з сайта цэнтру: www.kletterzentrum-muenchen.de
Падрыхтаваў: Зміцер Гліндзіч, клуб "Надзір"

 
 

Комментарии  

 
#1 Marina 2011-07-04 11:15 Читала почти без словаря… Он огромный, нереально огромный, кажется как будто он больше, чем все скалодромы Москвы! Дима, я тебе завидую… немного
 

У Вас недостаточно прав для добавления комментариев.
Возможно, вам необходимо зарегистрироваться на сайте.

Использование материалов сайта разрешается только при наличии ссылки на www.nadir-minsk.com






Забыли пароль?
Вы не зарегистрированы. Регистрация

Счётчик улиштеков

  • История моих тренировок
  • Новости фронта
  • Топ 10
  • Новости счётчика
Загрузка данных...
Успешно добавлены
Счётчик доступен только зарегистрированным пользователям.



Яндекс.Погода



Каталог TUT.BY

Rating All.BY

Rambler's Top100